Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня будзе прапускаць транзытныя цягнікі з прадуктамі, якія ідуць зь Беларусі


Літоўская чыгуначная кампанія Lietuvos gelezinkeliai атрымала афіцыйнае паведамленьне з Расеі, якое пацьвярджае, што Расея ня будзе прапускаць цягнікі з харчовымі прадуктамі, якія ідуць транзытам празь Беларусь у краіны Мытнага саюза і Азію.

У кампаніі паведамляюць, што ўжо адразу пасьля ўвядзеньня расейскага прадуктовага эмбарга, Расея завярнула назад 32 вагоны з прадуктамі. Літоўская чыгунка пакуль ня можа падлічыць памер стратаў, якія нясе гэта рашэньне — паведамляе ru.delfi.

Супрацоўнік чыгуначнай кампаніі Стасіс Гудваліс таксама паведаміў, што Беларуская чыгунка вядзе перамовы з калегамі ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG