Лінкі ўнівэрсальнага доступу

iPhone 6 Plus у Расеі каштуе амаль на траціну менш, чым у Беларусі


Масавыя шоп-туры беларусаў у крызісную Расею не засталіся незаўважанымі.

Беларусы вывозяць адтуль электроніку і побытавую тэхніку. Розьніца ў коштах на папулярныя тавары дасягае 50 %. Так, смартфон iPhone 6 Plus з памяцьцю 16 GB у Расеі каштуе $ 677, а ў Беларусі $ 920. Набыўшы ў Расеі тэлевізар Sony з дыяганальлю 40 цаляў, можна ашчадзіць амаль палову яго кошту (у Расеі — $ 303, а ў Беларусі — $ 586).

З-за рэзкага зьніжэньня кошту рубля ў адносінах да іншых валют Расея ў лічаныя тыдні ператварылася ў цэнтар шопінгу для беларусаў, казахаў, кітайцаў і армянаў. Фіксуецца рост аплатаў па банкаўскіх картках нерэзыдэнтамі Расеі ў расейскіх крамах, ды і самі рытэйлеры кажуць пра прыток пакупнікоў-замежнікаў.

Паводле дадзеных UCS, адной з найбуйнейшых працэсінгавых кампаніяў у Расеі, у лістападзе пакупнікі з Армэніі, Кітаю, Беларусі, Казахстана і іншых краінаў блізкага і далёкага замежжа рэзка павялічылі траты грошай у расейскіх крамах. Напрыклад, армяне патрацілі на 123,64% больш у параўнаньні зь лістападам 2013, кітайцы — на 85,73%, беларусы — на 78,31%, казахі — на 32,51%.

Пры гэтым жыхароў Беларусі больш за ўсё цікавіць побытавая тэхніка — кошт пакупак вырас адразу на 123,1 %.

«Сярэдні чэк складае каля 3,7 тысяч рублёў. Лідэры паводле колькасьці трансакцыяў — крамы з тэхнікай і электронікай», — пракамэнтаваў PБК актыўнасьць пакупнікоў зь Беларусі і Казахстана дырэктар дэпартамэнта продажаў ChronoPay Лорэкс Цаава.

XS
SM
MD
LG