Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падпісала трохгадовы кантракт на пастаўку расейскага газа


Падрабязнасьці кантракта яшчэ не вядомыя. Раней, са спасылкай на першага намесьніка прэм’ер-міністра Ўладзімера Сямашку, паведамлялася, што ён ня будзе прынцыпова адрозьнівацца ад папярэдняга.

Тым ня менш, улічваецца курс расейскага рубля — паведамляе БелТА

«Мы не адышлі ад той прынцыповай формы ў цэнаўтварэньні, якая была. З-за таго, што курс расейскага рубля пайшоў уніз, зь 1 студзеня для нас цана на газ трошкі зьнізіцца. Сёньня яна — каля $168 за 1 тыс. куб.м, а будзе каля $154-155», — казаў Уладзімер Сямашка.

Аб’ёмы паставак складуць каля 22 мільярдаў кубамэтраў газу ў год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG