Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвальвацыя ў анэкдотах: расейскі рубель падае з гонарам!


Імклівае падзеньне курсу расейскага рубля адносна даляра і эўра спарадзіла шмат анэкдотаў. Прапануем вашай увазе некаторыя зь іх.

Расейскія банкі замаўляюць васьмізначныя табло для разьмяшчэньня надпісу «Крым_наш».

Курс рубля пераадолеў псыхалягічна важную адзнаку — «усім ўжо напляваць».

Скажыце, а гэта ў вас цэны такія ці нумары тэлефонаў?

Падзеньне рубля пачалося з таго, што дэпутат Мілонаў запатрабаваў прыбраць са сторублёвай купюры чэлес Апалёна. Ня трэба было абражаць боства.

Два рублі назад я заварыў гарбату і яна яшчэ цёплая.

Рубель паводзіць сябе як Кутузаў — адступае, пакуль Масква не згарыць!

— Афіцыянт, а пачым ў вас фандзю?
— Тры барэля рублёў.

Ад першага студзеня грошы з Расеі можна будзе вывозіць толькі ў рублях і толькі чыгуначнымі саставамі.

Да канца году ўрад Расеі абяцае стабілізаваць рубель.
А калі атрымаецца — то і два.

— Алё, турагенцтва? Добры дзень, мы б хацелі адпачыць.
— А якія сродкі вы маеце?
— Ну, на дадзены момант у нас 500 рублёў.
— Адпачывайце!

— Што б Вы памянялі, калі маглі вярнуцца ў мінулае?
— Рублі.

Хавалі рубель — зламалі два табло

Так, рубель падае, але, у адрозьненьне ад грыўны, падае з гонарам!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG