Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Кэры: Расейцы сталі закладнікамі свайго ўраду


Джон Кэры
Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што Расея зрабіла «канструктыўныя крокі» ў апошнія дні ў сувязі з канфліктам на Украіне.

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Лёндане 16 сьнежня, Кэры пацьвердзіў, што заходнія санкцыі былі ўведзеныя, каб заахвоціць Расею спыніць умяшаньне на Украіне. Ён дадаў, што Захад не імкнецца «прычыніць боль народу Расеі».

«Мы ня хочам, каб людзям Расеі было балюча. Гэта не наша мэта. Усе нашыя захады не накіраваныя спэцыяльна супраць народу, але, як пабочны эфект, яны відавочна сталі закладнікамі таго выбару, які робіць іх ўрад. Мы разумеем гэта,» — заявіў дзяржсакратар ЗША.

Кэры сказаў, што бачыць «прыкметы канструктыўнага выбару» з боку Расеі ў дачыненьні да Украіны і спадзяецца, што прагрэс будзе працягвацца. Ён дадаў, што Вашынгтон сочыць за зьніжэньнем курсу расейскага рубля, які абясцэньваецца як з-за заходніх санкцый супраць Расеі, гэтак і з-за падзеньня сусьветных цэнаў на нафту.

Між тым, міністар замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў у Парыжы 16 сьнежня, што, на яго думку, ёсьць «вельмі сур’ёзныя прычыны» меркаваць — заходнія санкцыі накіраваныя на зьмену кіруючага рэжыму ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG