Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы прынялі рашэньне, але ня ведаем яго наступстваў, — намесьнік старшыні Цэнтрабанку Расеі


Першы намесьнік старшыні Цэнтрабанку Расеі Сяргей Швяцоў абяцае новыя крокі для падтрыманьня расейскага рубля. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на абмеркаваньні захадаў па разьвіцьці фінансавага рынку, паведамляе расейскае агенцтва РБК.

«Сытуацыя крытычная. Нават у страшным сьне мы не маглі сабе год таму ўявіць, што такое магчыма,» — сказаў Швяцоў.

Камэнтуючы рашэньне ЦБ падняць ключавую стаўку да 17%, Швяцоў сказаў, што рада дырэктараў ЦБ прымала гэтае рашэньне, «выбіраючы паміж дрэнным і вельмі дрэнным варыянтам». «Але мы прынялі такое рашэньне, і якія яно будзе мець наступствы для рынку і эканомікі, я не вазьмуся прадказаць», — дадаў ён.

Швяцоў падкрэсьліў, што Цэнтрабанк не спыніцца на рашэньні аб ключавой стаўцы. «Гэтае рашэньне [падняць ключавую стаўку] не завершыць комплекс мер ЦБ, накіраваных на падтрыманьне курсу нацыянальнай валюты і стабілізацыю сытуацыі. Але ў найбліжэйшы час сытуацыя будзе параўнальная з самым цяжкім пэрыядам 2008 году. У нас ужо ёсьць вопыт крызісаў. Спадзяюся, што ён дапаможа ўдзельнікам рынку выжыць у складаныя часы,» — дадаў першы намесьнік старшыні Цэнтрабанку Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG