Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудрын назваў рашэньне ЦБ па стаўцы вымушаным, але правільным


Экс-міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын назваў рашэньне Цэнтрабанку пра падвышэньне ключавой стаўкі да 17 працэнтаў гадавых вымушаным, але правільным крокам.

Кудрын напісаў пра гэта сёньня ў «Твітэры», адзначыўшы, што зараз павінны рушыць усьлед рашэньні ўраду пра падвышэньне даверу інвэстараў да расейскай эканомікі. «Падзеньне рубля і фондавага рынку — ня толькі рэакцыя на нізкую нафту і санкцыі, але і недавер да эканамічных мераў ўраду», — мяркуе Кудрын. Ён таксама напісаў:

У ноч на аўторак рада дырэктараў Банку Расеі вырашыла падвысіць з 16 сьнежня ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў.

«Гэтае рашэньне абумоўлена неабходнасьцю абмежаваць істотна ўзрослыя ў апошні час дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі», — патлумачыла прэс-служба рэгулятара.

Даляр і эўра апусьціліся на адкрыцьці сёньняшніх таргоў на Маскоўскай біржы на 6 рублёў, аднак затым зноў пачалі расьці, перавысіўшы ўчорашнія ўзроўні закрыцьця.

У аўторак працягнулася падзеньне коштаў на нафту. Brent, у прыватнасьці, упала ніжэй за ўзровень у 60 даляраў за барэль — упершыню зь ліпеня 2009 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG