Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У пакістанскай школе загінулі больш чым 100 чалавек


У сёньняшняй атацы баевікоў на школу ў Пэшавары ў паўночна-заходнім Пакістане загінулі як мінімум 104 чалавекі, у тым ліку 84 вучні.

Гэтыя інфармацыю паведаміў журналістам Пэрвэз Хатак, высокапастаўлены прадстаўнік рэгіянальнай улады.

Reuters паведамляе са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, што баевікі ўзялі ў закладнікі некалькі соцень вучняў і супрацоўнікаў школы. Пакістанская армія праводзіць апэрацыю па іх вызваленьні. Паводле інфармацыі вайскоўцаў, частку закладнікаў удалося вызваліць.

Адказнасьць за атаку ўзяў на сябе рух Талібан. Прадстаўнік Талібану, які назваў сябе Мухамадам Харасані, патэлефанаваў карэспандэнту пакістанскай рэдакцыі нашага радыё, заявіўшы, што гэта помста за вайсковыя апэрацыі ў Паўночным Вазірыстане.

Пакістанскае вайсковае кіраўніцтва сьцьвярджае, што ў апэрацыі супраць Талібану ў Паўночным Вазірыстане, якая пачалася ў чэрвені, было забіта больш за 1100 баевікоў.

XS
SM
MD
LG