Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік студэнцкага прадстаўніцтва ЭГУ: Большасьць студэнтаў ня ведае добрую палову кандыдатаў у рэктары (+сьпіс кандыдатаў)


Дзяніс Кучынскі

Дзяніс Кучынскі

Сярод кандыдатаў — тры беларусы (Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Краўцэвіч і Тацяна Шчытцова), амэрыканцы (цяперашнія правост ЭГУ Дэвід Полік, прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі Дарыюс Удрыс і Эдвард Рослоф), а таксама літовец Сарунас Ліекіс.

Перадвыбарчыя сустрэчы адбудуцца 16 і 17 сьнежня.

Пасьля 30-хвілінных размоваў прэтэндэнтаў з выкладчыцка-прафэсарскім складам і са студэнтамі пройдзе галасаваньне. Але канчатковае рашэньне адносна асобы кіраўніка навучальнай установы будзе прымаць асамблея заснавальнікаў ЭГУ.

Тое, што сустрэчы з патэнцыйнымі рэктарамі адбудуцца, — вынік настойлівасьці студэнтаў ЭГУ. Як адзначае старшыня студэнцкага прадстаўніцтва ўнівэрсытэта Дзяніс Кучынскі, менавіта студэнты сталі ініцыятарамі, бо хочуць ня толькі пазнаёміцца з кандыдатамі, але і даведацца пра іх бачаньне ЭГУ:

Былі цяжкасьці, але ў выніку мы дамагліся гэтага. Хоць і былі складанасьці.

«Былі цяжкасьці, але ў выніку мы дамагліся гэтага. Хоць і былі складанасьці. Мы лічым, што гэта важна, таму што такая падзея адбываецца ўпершыню ў ЭГУ за 22 гады, за ўвесь час існаваньня ўнівэрсытэту. Выбары рэктара шмат у чым вызначаць далейшы лёс ЭГУ».

Дзяніс Кучынскі адзначыў, што падчас сустрэчаў з боку студэнтаў будуць гучаць вострыя, нязручныя пытаньні, напрыклад, пра звальненьне выкладчыкаў, якое стала мела шырокі розгалас у мэдыя-прасторы:

Але, на жаль, ня ўсе кандыдаты на пасаду рэктара ведаюць пра тыя звальненьні выкладчыкаў. Таму такія пытаньні мы зможам абмеркаваць найперш з кандыдатамі-беларусамі.

«Але, на жаль, ня ўсе кандыдаты на пасаду рэктара ведаюць пра тыя звальненьні выкладчыкаў. Таму такія пытаньні мы зможам абмеркаваць найперш з кандыдатамі-беларусамі. Асноўныя пытаньні да ўсіх прэтэндэнтаў будуць тычыцца бачаньня беларускасьці ва ўнівэрсытэце. А сярод вострых пытаньняў — пляны ўнівэрсытэта і магчымыя шляхі выйсьця з таго крызісу, у якім ён цяпер знаходзіцца. Таксама нас цікавіць тое, як новы рэктар зьбіраецца працаваць з факультэтамі і са студэнтамі, — у тым ліку, як будзе арганізаваны рэкрутмэнт выкладчыцкага складу».

Паводле Дзяніса Кучынскага, для студэнтаў нацыянальнасьць будучага рэктара — пытаньне прынцыповае, але не вызначальнае.

Калі падпісваецца Сьвятлана Алексіевіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Някляеў — гэта моцна ўражвае.

«Мяне вельмі моцна ўразіла, што 30 беларускіх культурніцкіх і грамадзкіх дзеячоў выказаліся за тое, каб ў ЭГУ быў рэктар-беларус. Калі падпісваецца Сьвятлана Алексіевіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Някляеў — гэта моцна ўражвае. Але я лічу, што да такіх зьяваў трэба ставіцца крытычна. Людзі звонку бачаць толькі адзін бок мэдалю — і атрымліваецца, што іх турбуе толькі нацыянальнасьць. Зразумела, што гэта важна, але гэта не адзінае. Ад імя студэнтаў я б сказаў, што ня трэба засяроджваць увагу толькі на нацыянальнасьці, арыентуючыся толькі на беларускі складнік унівэрсытэта. Гэта важна, але гэта ня ёсьць адзіным».

Па выніках 30-хвілінных сустрэчаў з кожным кандыдатам выкладчыкі і студэнты прагаласуюць за асобу, якую захочуць бачыць рэктарам. Аднак выніку выбараў будуць насіць выключна рэкамэндацыйны характар.

Справа ў тым, што большасьць студэнтаў да сустрэчы ня ведала добрую палову гэтых прэтэндэнтаў.

«Справа ў тым, што большасьць студэнтаў да сустрэчы ня ведала добрую палову гэтых прэтэндэнтаў. Таму выбар, хоць ён і будзе насіць рэкамэндацыйны характар, будзе адбывацца сапраўды толькі пасьля сустрэчаў».

Дзяніс Кучынскі — студэнт ІІІ курса праграмы «Культурная спадчына і турызм», старшыня студэнцкага прадстаўніцтва ЭГУ.

XS
SM
MD
LG