Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто вінаваты?


Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Беларусь. Ізноў заквітнела вясна», 1947.
Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Беларусь. Ізноў заквітнела вясна», 1947.

Пачытайце нашых клясыкаў, прэсу, блогераў, альбо папросту запытайце самага звычайнага беларуса: чаму мы так жывем? Чаму маем такую дзяржаву? Чаму маем праблемы з мовай? Чаму адключаюць улетку гарачую ваду? Чаму сьмярдзіць у ліфце?...

Знойдзем красамоўныя адказы: Расея нас душыць, палякі — апалячылі, немцы — падступна напалі і палілі ў вёсках, дзяржава — дурыць на выбарах, ЖЭСы спагналі з нас грошы, але трубы не паклалі, ліфты не памылі...

Усё, што ў нас кепска, нам зрабіў нехта. І гэта заўсёды нехта той, нехта іншы...

А мо ўсё вынікае з нашай неарганізаванасьці? Нашай ляноты? Нашых сварак? Ці не жывем мы так з-за беларусаў?

(Ігар Кузьмініч)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG