Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы Цэнтрабанк РФ падвысіў стаўку рэфінансаваньня з 10,50% да 17% . Вядучае эканамічнае агенцтва Bloomberg ужо параўноўвае падзеі ў Расеі з самым цяжкім крызісам 1998 году.

Курс даляру на адкрыцьці таргоў Маскоўскай біржы склаў 58,86 рублёў (упаў на 5,58 рубля). Эўра каштуе 73,10 рублёў (упаў на 5,76 рубля), — піша Газета.ру

Падзеньне рубля выклікала паніжэньне сусьветных коштаў на золата. На Нью-Ёркскай біржы кошт ўпаў на 2% і склаў 1190,6 даляраў за унцыю.

Адзначаецца падзеньне сусьветных коштаў на нафту. На ранак аўторка кошт студзеньскіх ф’ючэрсаў на нафту Brent на таргах Лёнданскай біржы зьнізіўся на 0,54% і склаў 60,88 даляраў за барэль. Кошт на нафту WTI упаў на 0,50%, да 55,63 даляраў за барэль.

Паводле падлікаў Bloomberg, капіталізацыя ўсяго расейскага рынку акцыяў пасьля 15 сьнежня складае 384,9 млрд даляраў (улічваюцца акцыі «Газпром», «Сбербанк», ВТБ, «Лукойл» і інш). Гэта амаль удвая менш за капіталізацыю Apple ($643,9 мільярдаў) і Microsoft ($386,6 мільярдаў).

XS
SM
MD
LG