Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус 8 гадоў уводзіў у зман польскую выведку


Цэнтральны офіс КДБ

Цэнтральны офіс КДБ

За продаж фальсыфікаванай інфармацыі беларус ужо атрымаў 7 год турмы.

Паводле Gazeta.pl, спадар Л. прыкідваўся супрацоўнікам Службы ваеннай інфармацыі.

Цяпер беларус чакае суду ў Варшаве. Яму інкрымінуюць увядзеньне ў зман польскай выведкі шляхам прадстаўленьня падробленых або фальсыфікаваных дакумэнтаў.

Новае абвінавачваньне патрабуе для Аляксандра Л. 10 гадоў турмы.

Сярод інфармацыі, якую хацеў прадаць спадар Л., — фальшывы сьпіс беларускіх афіцэраў КДБ і іншыя сакрэтныя дакумэнты Беларусі. Судовая экспэртыза паказала, што гэта насамрэч пераробленыя матэрыялы зь Беларусі за савецкі пэрыяд.

Абвінаваўчае заключэньне было перададзена ў суд у лютым. Працэс пачаўся ў чэрвені.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG