Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя СМІ: Хакеры апублікавалі доказы ўварваньня Расеі ва Ўкраіну


Сусьветная прэса піша аб дакумэнтах расейскага МУС, апублікаваных украінскімі хакерамі, у якіх, у прыватнасьці, ёсьць доказы ўдзелу рэгулярных расейскіх войскаў у ваенных дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.

Між тым, інстытут дасьледаваньня грамадзкай думкі Gallup піша, што падтрымка ўкраінцамі дзеяньняў ўраду суседняй Расеі ўпала амаль на 90 працэнтаў у параўнаньні з мінулым годам.

Міжнародны сайт навінаў Global Voices піша пра доказы расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якія сталі даступнымі шырокай грамадзкасьці дзякуючы ўкраінскім хакерам, якія апублікавалі дакумэнты Міністэрства ўнутраных спраў Расеі. Хакер Яўген Дакукін і «Украінскае Кібэр-войска» апублікавалі амаль 36 гігабайтаў адпаведнай інфармацыі.

Адзін з дакумэнтаў, напрыклад, — гэта паліцэйская данясеньне, напісанае 26 жніўня гэтага года. У дакумэнце гаворыцца пра бой паміж расейскімі салдатамі і Ўкраінскай нацыянальнай гвардыяй 25 жніўня. «Прычына, па якой Міністэрства ўнутраных, а не замежных спраў, займалася гэтай справай, заключаецца ў тым, што чатыры расейскія салдаты атрымалі траўмы, пасьля чаго іх эвакуявалі ў растоўскі гарнізонны шпіталь», — адзначае выданьне. Згодна з дакумэнтам, усе чацьвёра салдат праходзілі службу ў рэгулярнай расейскай арміі.

«Інфармацыя, якая прасачылася, зьяўляецца, хутчэй за ўсё праўдзівай. Яна дае некаторы ўяўленьні пра тое, як МУС Расеі працуе знутры, хоць і абмяжоўвае нас толькі дзеяньнямі МУС у Растоўскай вобласьці », - заключае Global Voices.

Між тым, амэрыканскі інстытут дасьледаваньня грамадзкай думкі Gallup піша, што падтрымка ўкраінцамі дзеяньняў расейскага ўраду ўпала амаль на 90 працэнтаў у параўнаньні з мінулым годам. «Любая блізкасьць, якую ўкраінцы адчувалі адносна расейскага кіраўніцтва, зьнікла пасьля анэксіі Крыма. Цяпер толькі 5 працэнтаў ўкраінцаў падтрымліваюць дзеяньні расейскіх уладаў», — піша інстытут на сваім сайце.

падтрымка ўкраінцамі дзеяньняў расейскага ўраду ўпала амаль на 90 працэнтаў у параўнаньні з мінулым годам

Пры правядзеньні апытаньня гэтай восеньню, Gallup выключыў прыкладна 10-13 працэнтаў жыхароў Украіны, а менавіта жыхароў Крыма і акупаваных тэрыторый у Данецкай і Луганскай абласьцях. Варта адзначыць, што больш за ўсё расейскім уладам перастаў давяраць менавіта ўсход і поўдзень Украіны. Калі ў 2013 годзе 43 адсоткі жыхароў усходу і поўдня Украіны падтрымлівалі кіраўніцтва Расеі, то ў 2014 годзе — усяго 1 працэнт. Аднак, гэты рэйтынг рэзка паменшыўся сярод жыхароў па ўсёй тэрыторыі Украіны.

У той жа час стаўленьне ўкраінцаў да эўрапейскай і амэрыканскай ўлады амаль не зьмянілася за апошні год. У прыватнасьці, ўхвала дзеяньняў эўрапейскіх лідэраў ўзрасла з 41 да 46 працэнтаў, а ўхвала дзеяньняў амэрыканскага ўраду засталося на тым жа ўзроўні — 38 адсоткаў. Акрамя таго, паводле дадзеных апытаньня, 55 адсоткаў украінцаў лічаць малаверагодным, што ЭЗ умяшаецца ў выпадку адкрытага ўзброенага канфлікту паміж Украінай і Расеяй. Яшчэ менш украінцаў, 49 адсоткаў, лічаць, што ўмяшаецца ЗША.

«Гэта дазваляе выказаць здагадку, што многія ўкраінцы лічаць, што яны самі па сабе, нягледзячы на жорсткае стаўленьне Захаду да Расеі і ўвядзеньне супраць яе эканамічных санкцый», — заключае Gallup.

ў аснове расейскай ідэалёгіі заключаецца ідэя, што аб’ектыўнай праўды не існуе

Між тым, амэрыканская газэта New York Times піша, што ў аснове расейскай ідэалёгіі заключаецца ідэя, што аб’ектыўнай праўды не існуе. Гэта дапамагае Крамлю замяняць факты дэзінфармацыяй, піша газэта. Прыкладам зьяўляецца тое, як расейскія мэдыі распаўсюджвалі мноства тэорый аб зьбітым самалёце малайзійскіх авіяліній рэйса МН17 над ўсходняй Украінай. Выданьне адзначае, што мэтай расейскіх СМІ было адцягнуць людзей ад доказаў, якія паказвалі на віну сэпаратыстаў. Больш за тое, яны стваралі такую блытаніну, што спажыўцам інфармацыі было лягчэй проста адмовіцца ад пошуку ісьціны, піша выданьне.

Амэрыканскі часопіс National Interest піша, што ўкраінскай уладзе варта турбавацца аб дэмаграфіі краіны і здароўі нацыі. «Незалежная Ўкраіна атрымала ў спадчыну сапраўдны крызіс у галіне аховы здароўя, сьледзтва катастрафічнай палітыкі савецкай эпохі», — піша выданьне.

Незалежная Ўкраіна атрымала ў спадчыну сапраўдны крызіс у галіне аховы здароўя, сьледзтва катастрафічнай палітыкі савецкай эпохі

Акрамя агульнага слабага стану здароўя, высокага ўзроўню сьмяротнасьці, нізкага ўзроўню нараджальнасьці, шмат здаровых украінцаў зьяжджаюць на заробкі за мяжу, часам назаўсёды. Варта памятаць, што дэмаграфія не ізаляваная, адзначае выданьне. У прыватнасьці, яна ўскладняе рашэньне такіх пытаньняў як нядзейная палітычная і прававая сыстэмы, заняпад інфраструктуры, неэфэктыўнае выкарыстаньне энэргіі, і да таго падобнае.

За апошнія два дзесяцігодзьдзі палітычныя і эканамічныя эліты Ўкраіны спрыялі пагаршэньню вострай праблемы дэмаграфіі, замест таго, каб шукаць яе рашэньне, піша выданьне. «Намаганьні новай украінскай улады і яе заходніх прыхільнікаў павінны ўключаць у сябе пытаньні паляпшэньня здароўя насельніцтва, што зьяўляецца складанай, але неабходнай задачай», — заключае выданьне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG