Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Не дазволім украінцам працаваць без патэнту


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Кантроль за ўездам у Расею работнікаў з Украіны стане больш жорсткім. Украіна рызыкуе страціць 11-13 мільярдаў даляраў ад таго, што яе грамадзяне ня змогуць больш працаваць у Расейскай Фэдэрацыі, паведамляе агенцтва ТАСС.

Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што ад 1 студзеня 2015 году «шэрыя» ўкраінскія работнікі, якія складаюць значную частку працоўнай сілы з-за мяжы ў РФ, «працу без патэнта ў Расеі не атрымаюць».

«Больш строга мы будзем ставіцца і да захаваньня тэрмінаў знаходжаньня ў нашай краіне — 90 дзён на працягу паўгода. Раней было дастаткова выехаць з Расеі і зноў ўехаць назад, каб без праблемаў працаваць тут наступныя тры месяцы. Цяпер да такіх украінцаў-падарожнікаў безь ліцэнзіі на працу ў Расеі нашы памежнікі будуць ставіцца з падвышанай увагай,» — заявіў кіраўнік расейскага ўраду.

«Шкоду нанясе скарачэньне грашовых пераводаў на радзіму ад тых украінцаў, якія працуюць у Расеі. А на сёньняшні дзень толькі высокакваліфікаваных спэцыялістаў і тых, хто працуе з афіцыйным дазволам на працу або з патэнтамі — амаль 400 тысяч чалавек,» — адзначыў Мядзьведзеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG