Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны санурач Беларусі пайшоў шляхам Анішчанкі і забараніў расейскую локшыну


Намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі сваёй пастановай забараніў на тэрыторыі краіны расейскую макарону і каву.

У адпаведнасьці з пастановамі, разьмешчанымі на сайце санітарна-эпідэміялягічнай службы Менску, Беларусь забараняе абарачэньне на сваёй тэрыторыі макаронаў хуткага прыгатаваньня «Золотая лапша» і «Биг-Ланч», вытворчасьці ТАА ТПК «БиоФуд» (Расейская Фэдэрацыя), а таксама каву «Мокко», вытворчасьці ТАА «Паулис Рус» (Расея). Паводле галоўнага санітарнага ўрача Беларусі, гэтыя прадукты не адпавядаюць патрабаваньням нацыянальнага заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялягічнага дабрабыту насельніцтва і тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюза.

Акрамя таго, пад забаронай апынуўся транзыт у Расею літоўскага віннага напою «Bosca Anniversary» — як паведамляецца, гэтае рашэньне прынята ў адпаведнасьці з інфармацыяй, атрыманай ад расейскіх наглядных органаў.

Адзначаецца, што санітарна-эпідэміялягічная служба Менску арганізавала і праводзіць кантроль за выкананьнем дадзеных пастаноў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG