Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новасібірску затрымалі падазраваных у размалёўцы ваеннай тэхнікі ў колеры ўкраінскага сьцяга


У расейскім Новасібірску паліцыя затрымала падазраваных у размалёўцы макетаў ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў колеры ўкраінскага сцяга.

У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Вандалізм». Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на губернатара Новасібірскай вобласці Ўладзіміра Гарадзецкага.

У колеры ўкраінскага сьцяга былі размаляваныя танк Т-34, макет сыстэмы рэактыўнай артылерыі «Кацюша» і помнік Леніну. На статуі Леніна таксама зьявіўся надпіс «Слава Ўкраіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG