Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах у Японіі перамагае кіроўная партыя


Прэм’ер-міністар Сіндзо Абэ

Прэм’ер-міністар Сіндзо Абэ

Апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў паказалі, што дзьве траціны выбарнікаў аддалі галасы за партыю Абэ, чый урад знаходзіцца ва ўладзе два гады.

Кіраўнік кабінэту распусьціў ніжнюю палату парлямэнту 20 лістапада, разьлічваючы атрымаць на датэрміновых выбарах ухваленьне на эканамічныя і фінансавыя рэформы. Пры гэтым вынікі працы ўраду прызнаюцца ў Японіі нездавальняючымі. Краіна знаходзіцца ў рэцэсіі, а рост яе валавага ўнутранага прадукту зьнізіўся за апошні год да 1,9 працэнта.

Да 18 гадзін мясцовага часу ў галасаваньні ўдзельнічалі 35 працэнтаў грамадзян, якія карыстаюцца выбарчым правам. Такая яўка лічыцца нізкай, а сярод прычын называюцца расьце абыякавасьць грамадзян да вынікаў выбараў і моцны сьнегапад.

XS
SM
MD
LG