Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьвінакомплексе пад Любаньню памерла больш за паўтысячы жывёл


Belarus -- A man touches his pigs during spring flood in a village of Snyadin, 09Apr2013

Belarus -- A man touches his pigs during spring flood in a village of Snyadin, 09Apr2013

З-за збою вэнтыляцыйнай сыстэмы на сьвінакомплексе ў Любанскім раёне за ноч памерла больш за паўтысячы жывёл, паведамляе БелаПАН са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».

Афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацьцяна Беланог сказала, што цяпер па распачатай крымінальнай справе праводзіцца комплекс сьледчых дзеяньняў, скіраваны на высьвятленьне ўсіх акалічнасьцяў здарэньня.

Паводле інфармацыі «Беларусь 1», інвэстару нанесеныя страты на 1 млрд. 250 млн. рублёў.

Падрабязнасьцяў здарэньня ў мясцовых жыхароў тэлеканалу высьветліць не ўдалося, паколькі амаль увесь час за здымачнай групай езьдзіла машына «зь нейкай санстанцыі», і людзі, убачыўшы, хто там знаходзіцца, адмаўляліся мець зносіны з журналістамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG