Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 сьнежня 2014 ў злучэннях і воінскіх часьцях Узброеных сіл Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя прыняцьцю Ваеннай прысягі новым папаўненьнем.

13 сьнежня 2014 ў злучэннях і воінскіх часьцях Узброеных сіл Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя прыняцьцю Ваеннай прысягі новым папаўненьнем. У іх удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадзкіх арганізацый, вэтэраны, родныя і блізкія вайскоўцаў, прызваных у шэрагі беларускага войска для праходжаньня тэрміновай вайсковай службы і службы ў рэзэрве.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, да прысягі прыведзена каля 9 тысяч вайскоўцаў (2 тысячы зь іх прызваныя на службу ў рэзэрве).

Міністар абароны генерал-маёр Андрэй Раўкоў узяў удзел у цырымоніі прыняцьця Ваеннай прысягі ў 74-м асобным палку сувязі (Горадня). Тут да прысягі прыведзеныя вайскоўцы Гарадзенскага гарнізону (74-га асобнага палка сувязі, 557-й інжынэрнай брыгады, 6-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, 250-га асобнага батальёну аховы і абслугоўваньня) — усяго больш за 260 чалавек.

Пасьля заканчэньня ўрачыстых мерапрыемстваў вайскоўцы новага папаўненьня пабывалі ў першым у іх ваенным жыцьці звальненьні.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG