Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ды пайшлі яны, тыя расейцы». Апытаньне ў Берасьці


Ці выгадна зараз езьдзіць на заробкі ў Расею? Ці заўважылі вы, што беларусы пачалі меней туды езьдзіць? На такое пытаньне адказвалі сёньня жыхары Берасьця.

Спадар: Я нічога ня ведаю, што людзі кажуць. Але сам быў у 2008 годзе, калі была інфляцыя страшэнная, я там адпрацаваў паўтара месяца, да Новага году. Мне далі 7 тысяч расейскіх рублёў і грошы яшчэ павінныя да гэтага часу. З 2008 году... Так што, спадарства, перад Новым годам нікуды ня едзьце, пацярпіце крыху. Ды можна і ў нас у Беларусі зарабіць тыя самыя грошы, што і ў Расеі. Ды пайшлі яны нахрэн, тыя расейцы, няхай самі ўкалваюць.

Спадарыня: Два знаёмыя хлопцы езьдзілі, два месяцы прапрацавалі дзень у дзень, толькі нядзеля была выходнай. Пяцьсот даляраў атрымалі. То ў нас можна было знайсьці працу дзяржаўную ды ўладкавацца хаця б за 4 мільёны. А які сэнс туды ехаць? Мой бацька працуе зь лета. Заробак быў добры. Ён за месяц у мінулым годзе атрымліваў 12 мільёнаў. Зараз ён паехаў — нават 6 не выходзіць.

Спадарыня сярэдняга веку: Будуць ехаць. Я сама зьбіраюся ехаць туды. Таму што я тут зарабляю, напрыклад, 4 мільёны. А паехала нават у наш Менск — і зарабіла 15 мільёнаў. Ёсьць розьніца? Ёсьць. Я сама будаўніца і зараз паеду ў Расею зарабляць грошы.

Маладая спадарыня: Рызыкаваць жыцьцём дзеля гэтых паперак? У мяне брат у турму трапіў з-за гэтай Расеі. Яго падманулі — прывезьлі туды ды кінулі на вакзале. То потым, як прыехаў сюды, то набіў таго, хто яго туды завёз. Ну і ўсё — пасьля гэтага пасадзілі. Таму ніякага дабра ад гэтага выразу «заробкі ў Расеі» у мяне няма. Я б, увогуле, ня раіла туды ехаць, таму што гэта толькі рызыка...

Спадар: Ну вядома, нявыгадна. Тут і дурню зразумела. Але ж ад бязвыходнасьці людзі едуць, думаюць, авось пашанцуе, авось мне лепей удасца... Такая псыхалёгія нашая... А ў нас няма чаго будаваць, я працаваў у будаўнічай фірме, то няма чаго будаваць, няма абаротных сродкаў. Для таго, каб выплаціць заробак — бяруць крэдыты...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG