Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбываецца Дзень вышыванкі (twitter-трансьляцыя)


Сёньня ў менскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3) адбываецца «Дзень вышыванкі» — другое ў гэтым годзе сьвята беларускай культуры, якое ладзіць Арт Сядзіба.
Зь 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва працуе выстава традыцыйных і сучасных вышыванак, адзеньня і сувэніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамесьнікаў і майстроў, а ў гэты час у канфэрэнц-залі будуць праходзіць майстар-клясы, конкурсы, прэзэнтацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.


Уваход для наведнікаў мерапрыемства вольны. Дадаткова ў экспазыцыйных залях Палаца Мастацтва 13 сьнежня з 11.00 да 19.00 можна будзе наведаць IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры «ФОРМАЗМЕСТ 703».

Уваход на фэстываль вольны. Арганізатары заклікаюць рабіць здымкі і пакідаць паведамленьні ў сацыяльных сетках з хаштэгам #dzv2014.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG