Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка Радыё Свабода ў турме «змрочнай антыўтопіі»


Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава

Амэрыканская газэта The Washington Post назвала нядаўні арышт журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай зь бюро азербайджанскай службы Радыё Свабода ў Баку самым апошнім прыкладам дзеяньняў, якія давялі Азербайджан да становішча «змрочнай антыўтопіі для правоў чалавека і дэмакратыі».

Хадзіджа Ісмаілава, якая, сярод іншага, займалася журналісцкімі расьсьледаваньнямі багацьця кіроўнай сям’і Аліевых у Азербайджане, была затрыманая на два месяцы 5 сьнежня паводле факту спробы самагубства былога супрацоўніка азербайджанскай службы Радыё Свабода, які ў кастрычніку выпіў атруту і быў дастаўлены ў шпіталь у крытычным стане.

«Злавесным фонам для арышту стала выданьне 4 сьнежня асаблівага 60-старонкавага маніфэсту Раміза Мехціева, правай рукой спадара Аліева, у якім выказваецца меркаваньне, што Злучаныя Штаты знаходзяцца ў змове з апазыцыяй у Азербайджане з мэтай зьвяржэньня спадара Аліева падобным чынам, як гэта адбылося [зь Януковічам] ва Ўкраіне ў пачатку гэтага году», — піша The Washington Post у рэдакцыйным матэрыяле. «Маніфэст наўпрост крытыкуе спадарыню Ісмаілаву, даючы зразумець, што сваю інфармацыю яна брала ад замежных шпіёнаў».

Паводле рэдакцыі The Washington Post, прэзыдэнт Ільхам Аліеў саджае ў турму ня толькі людзей, але і «спрабуе зьняволіць самую ідэю свабоды».

«Злучаныя Штаты і Эўропа павінны нагадаць яму, што ягонае злавеснае памкненьне ня будзе мець посьпеху і толькі нашкодзіць яго краіне», — заключаюць журналісты The Washington Post.

XS
SM
MD
LG