Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За фота «з клеткамі і птушкамі» судзяць віцебскага праваабаронцу


 Павал Левінаў

Павал Левінаў

Праваабаронца Павал Левінаў — адзін з удзельнікаў фатасэсіі на фоне графіці. Іншыя шасьцёра ўдзельнікаў, якіх міліцыя пазнала на фатаздымках, разьмешчаных у інтэрнэце, ужо асуджаныя да штрафаў і нават «сутак».

У Чыгуначным райсудзе Віцебска пачаўся апошні судовы працэс па справе, распачатай з ініцыятывы начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі абласной міліцэйскай управы Аляксандра Каліноўскага. Ён даў загад, каб Чыгуначны РАУС «разабраўся» з журналістамі і актывістамі, якія сфатаграфаваліся на фоне графіці — малюнка з выявамі трох клетак, зь якіх вылятае на волю птушка, зробленая з газэты.

Судьдзя

Судьдзя

Разгляд справы віцебскага журналіста доўжыўся каля гадзіны. Вяла паседжаньне судзьдзя Алена Цыганкова, якая ўжо прысудзіла да грашовых штрафаў пяць чалавек па справе віцебскіх журналістаў.

Пакуль што суд над Паўлам Левіным быў перанесены на 17 сьнежня.

Прычынай пераносу разгляду справы стала патрабаваньне падсудным адваката — а ў гэтым суд ня мае права адмовіць. Аднак часу на гэта далі вельмі мала — да 9 раніцы 17 сьнежня, з улікам таго, што адвакат мусіць прыехаць зь Літвы.

Павал Левінаў двойчы заяўляў адвод судзьдзі, абвінаваціўшы яе у зацікаўленасьці ў вырашэньні справы не на яго карысьцць. Адвод быў двойчы адхілены.

Павал Левінаў прасіў далучыць да справы фотаздымкі з акцыі міжнароднай салідарнасьці зь віцебскімі журналістамі, падчас якой іх замежныя калегі фатаграфаваліся з квіткамі і птушкамі. Але судзьдзя сказала, што гэта ня мае дачыненьня да справы.​

Павал Левінаў

Павал Левінаў

Фатаздымкі «з птушкамі і клеткамі» былі разьмешчаныя ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», потым зьявіліся на сайце ГА «БАЖ».

Супрацоўнік Чыгуначнага РАУС маёр Аляксандар Рыбакоў склаў на ўдзельнікаў фатасэсіі пратаколы правапарушэньня, кваліфікаваўшы іхныя дзеяньні як несанкцыянаванае пікетаваньне.

Суд падтрымаў пазыцыю міліцыянта. Нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі штрафы атрымалі журналісты Зьміцер Казакевіч, Алена Сьцяпанава, Кастусь Мардзьвінцаў, каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец і актывістка таго ж аргкамітэту Алена Шабуня. Выпадковы мінак Пётар Бярлінаў, які далучыўся да фатасэсіі, быў асуджаны на трое сутак арышту.

XS
SM
MD
LG