Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон патрабуе ад Дэлі тлумачэньняў наконт прыезду Аксёнава


Сяргей Аксёнаў
Сяргей Аксёнаў

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Джэніфэр Сакі выказала занепакоенасьць тым, што ў складзе дэлегацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пад час візыту ў Індыю знаходзіўся кіраўнік анэксаванага Расеяй Крыму Сяргей Аксёнаў.

Паводле яе слоў, Міністэрства замежных спраў Індыі патлумачыла, што яму нічога не вядома аб прысутнасьці Аксёнава ў складзе дэлегацыі.

«Мы чакаем дадатковых тлумачэньняў з гэтым нагоды», — сказала яна.

Паводле інфармацыі зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны, Аксёнаў ўваходзіў у склад афіцыйнай дэлегацыі прэзыдэнта Расеі ў ходзе яго візыту ў Індыю. Ягоны прэс-сакратар таксама паведаміла, што Аксёнаў знаходзіцца ў Дэлі зь першым міжнародным візытам у якасьці кіраўніка рэгіёну. Паводле прэс-сакратара, якога цытуе «Інтэрфакс», Аксёнаў падпісаў мэмарандум аб узаемадзеяньні паміж кіраўніцтвам Рэспублікі Крым і арганізацыяй «Індыйска-Крымскае партнэрства», у якую ўваходзяць прадстаўнікі дзелавых колаў Індыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG