Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра на Маскоўскай біржы перавысіў 70 рублёў


Учора каля 23 гадзінаў на Маскоўскай біржы эўра пераадолеў адзнаку ў 70,9 рубля. Адначасова курс даляра, прайшоўшы адзнаку ў 56 рублёў, рэзка пайшоў уверх і дасягнуў 56,64 руб. Абедзьве валюты неўзабаве трохі вярнулі назад свае пазыцыі, аднак псыхалягічна важная адзнака ў 70 рублёў за эўра ўжо пераадоленая.

Як піша РБК, падзеі на Маскоўскай біржы разьвіваліся адначасова з рэзкім зьніжэньнем кошту нафты. Прыкладна за гадзіну барэль паўночнаморскай Brent з $ 64 патаньнеў да $ 63,51, аднак потым на рынку адбылася невялікая карэкцыя да $ 63,64.

XS
SM
MD
LG