Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект аб значнай падтрымцы Ўкраіны пад назвай «Акт падтрымкі свабоды ва Ўкраіне — 2014».

Законапраект быў прыняты без пярэчаньняў. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасьля таго, як аналягічны дакумэнт ухваліў і Сэнат.

Законапраект прадугледжвае ўвядзеньня новых санкцый супраць Расеі і прадстаўленьне Ўкраіне значнай дапамогі, у прыватнасьці, у выглядзе абарончых узбраеньняў. Дакумэнт прапануе прадставіць Украіне абарончых ўзбраеньняў на 350 мільёнаў даляраў і яшчэ 50 мільёнаў на кароткатэрміновую энэргетычную дапамогу Ўкраіне.

Законапраект прадугледжвае прадстаўленьне Ўкраіне, а таксама Грузіі і Малдове, статуса «галоўнага саюзьніка ЗША паза НАТО».

Абедзьве палаты Кангрэса прынялі законапраекты ў апошнія дні сваёй працы ў цяперашнім складзе.

Для ўступленьня ў сілу закона яго павінен падпісаць прэзыдэнт ЗША.

Раней у чацьвер Барак Абама выступіў з крытыкай імкненьня Кангрэса дамагчыся новых санкцыяў супраць Расеі. Ён папярэдзіў, што гэта можа быць контрпрадуктыўным і стратэгічна памылковым: такія заклікі могуць падарваць адзінства ЗША і Эўропы, для якой эканамічныя наступствы гэтых санкцый значна большыя, чым для Вашынгтона, і тым самым дапамагчы прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну, які імкнецца раскалоць міжнародныя намаганьні з мэтай стрымаць яго.

Паводле Абамы, думка пра тое, што нарошчваньне санкцый нейкім чынам прымусіць Пуціна зьмяніць пазыцыю, памылковая. Абама падкрэсьліў, што ўжо дзейныя на сёньня санкцыі вельмі пасьпяховыя менавіта таму, што ЗША пастаянна дамагаліся ня мець у гэтым пытаньні вялікіх рознагалосьсяў з эўрапейцамі.

Таму, сказаў Абама, да перагляду дзеяньняў Пуціна можа прымусіць тое, што ён прызнае, што Эўропа і ЗША застаюцца разам.

«Калі ў Расеі ўбачаць, што расколін у кааліцыі няма, то з часам там пачнуць казаць, што страты іх эканомікі пераважаюць атрыманыя стратэгічныя перавагі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG