Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правасудзьдзе па-кадыраўску


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Расейскія праваабаронцы расказалі пра практыку калектыўнага пакараньня ў Чачні.

Пасьля нядаўняга нападу ваеўнікоў на Грозны кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясьціў: «Прыйшоў канец часу, калі казалі, што бацькі не адказваюць за ўчынкі сыноў і дачок».

Кадыраў паабяцаў, што «калі баявік у Чачні зробіць забойства супрацоўніка паліцыі ці іншага чалавека, сям’я баевіка будзе неадкладна выправаджаная за межы Чачні бяз права вяртаньня, а дом зьнесены разам з падмуркам». Што гэта азначае для Чачні і для Расеі ў цэлым, распавядалі ўдзельнікі прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 11 сьнежня:

Сьвятлана Ганушкіна, кіраўнік камітэта «Грамадзянскае садзейнічаньне»
Ігар Каляпін, кіраўнік «Камітэту супраць катаваньняў»
Алена Мілашына, спэцыяльны карэспандэнт «Новой газеты»
Аляксандр Чаркасаў, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Мэмарыял»
Тацьцяна Лакшына, праграмны дырэктар па Расеі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch

Прэс-канфэрэнцыю спрабавалі сарваць прыхільнікі Рамзана Кадырава. Наладзіўшы сварку і пакідаўшы ў выступоўцаў сырыя яйкі, мужчыны сышлі.

Спаленыя хаты сваякоў ваеўнікоў у Чачні — фотагалерэя:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG