Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 12 сьнежня: У Менску ўзнагародзяць музычнага «Героя году»


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску каля Палацу спорту распачнецца Міжнародны калядны кірмаш. Гандлёвыя шэрагі зьявяцца таксама і на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак а 12-й гадзіне.

У пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музэя ў Менску пройдзе адкрыцьцё выставы жывапісу і графікі Сяргея Кухто «Віцебскі кентаўр». Пачатак а 17-й гадзіне.

У Магілёве ў грамадзкім цэнтры «Кола сяброў» (Магілёў, зав. Чкалава, 16 ) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Тацьцяны Барысік «Жанчына і леапард». Пачатак а 18-й гадзіне.

Уручэньне штогадовай музычнай прэміі «Героі году» пройдзе ў менскім клюбе «Піраты». На імпрэзе выступяць намінанты: гурт Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект «K», а таксама «Аляксандра і Канстанцін». Пачатак а 19-й гадзіне.

Прэзэнтацыя кнігі Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна» адбудзецца ў кнігарні «логвінаЎ» (Менск, пр-т Незалежнасці, 37а). Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». Пачатак а 19-й гадзіне.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1796 — у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня.

1979 — у Раўбічах Менскага раёну адкрыўся Музэй беларускага народнага мастацтва.

1991 — РСФСР выйшла са складу СССР.

1993 — шляхам рэфэрэндуму ў Расеі прынятая Канстытуцыя Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1766 — Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст.

1821 — Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст.

1876 — Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.

1886 — Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца.

1915 — Фрэнк Сынатра, амэрыканскі актор, сьпявак.

1968 — Усевалад Гарачка, літаратар, адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ».

У гэты дзень памерлі:

1586 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

1870 — Леан Зянковіч, паэт-«паляшук», публіцыст, мэмуарыст.

1937 — Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца.

1971 — Давід Сарноў, найбуйнейшы амэрыканскі кіраўнік у галіне радыё і тэлебачаньня, адзін з заснавальнікаў NBC, грамадзкі і палітычны дзеяч беларускага паходжаньня.

2003 — Гейдар Аліеў, прэзыдэнт Азэрбайджану.

2006 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

Каляндар Бахарэвіча.

12 сьнежня 1913 у Флярэнцыі знаходзяць скрадзеную зь Люўру «Мону Лізу»

XS
SM
MD
LG