Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ цікавіцца фітнэс-праграмай Сяргея Міхалка


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

У Менскі фітнэс-клюб, дзе трэніруецца выканаўца, ужо некалькі разоў за апошні тыдзень прыходзілі супрацоўнікі КДБ, паведамілі ў гурце BRUTTO.

Як паведамляе прэсавая служба гурта, у фітнэс-клюбе супрацоўнікі КДБ цікавіліся, ці ёсьць зь Сяргеем Міхалком ахова, хто зь ім трэніруецца, па якіх днях праходзяць заняткі, якія мэтады трэніровак практыкуюцца. Таксама цікавіліся, ці можна прыйсьці і паназіраць за трэніроўкай.

Кіраўніцтва фітнэс-клюба, назва якога не называецца, адказала, што ня мае права дзяліцца інфармацыяй пра сваіх кліентаў. Гурт BRUTTO адзначае, што такая цікавасьць выклікае пытаньні:

«Мы не выключаем, што афіцэры цікавяцца працэсам трэніровак з асабістых меркаваньняў, хочуць выведаць сыстэму заняткаў, каб выглядаць гэтак жа прыгожа і спартыўна. Ніякага сакрэту тут няма: рэгулярная фізычная нагрузка, крос-фіт, прабежкі і бокс. Мы прапагандуем ў сваіх песьнях сяброўства, працу, спорт, актыўную жыцьцёвую пазыцыю і іншыя агульначалавечыя каштоўнасьці».

У прэсавай службе КДБ камэнтаваць візыты супрацоўнікаў у фітнэс-клюб адмовіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG