Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў абвінаваціў Расею


Прычыну канфліктнай сытуацыі з абмежаваньнем паставак харчаваньня ў Расею трэба шукаць не ў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаньнях разьвіцьця эканомікі.

«Калі вы заўважылі, у тых жа расейскіх сродках масавай інфармацыі зноў пачынаюцца папрокі ў наш адрас, і асабліва ў мой, што вось Лукашэнка даводзіць сытуацыю да самага верху. Павінен сказаць, што гэтыя прыкормленыя палітолягі і журналісты (ад іх чакаць навогул няма чаго) дрэнна слухалі таго ж Лукашэнку, калі ў папрок свайму ўраду я паставіў роўна гэта ж, што праблему вывелі на самы высокі ўзровень», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Хачу падкрэсьліць, што нам абсалютна ня трэба выводзіць ні на якія ўзроўні тую ці іншую праблему ўзаемаадносін, асабліва з Расейскай Фэдэрацыяй.

«Хачу падкрэсьліць, што нам абсалютна ня трэба выводзіць ні на якія ўзроўні тую ці іншую праблему ўзаемаадносін, асабліва з Расейскай Фэдэрацыяй. Таму што гэта нам проста нявыгадна, нам гэта ня трэба І самае галоўнае: ня мы былі прычынай такога канфлікту. Бо ўсе этапы былі пройдзеныя, пачынаючы ад перамоваў зь Пятровым, Івановым, Данквэртам, з урадам Расейскай Фэдэрацыі, ну, апошняя ўжо прыступка — прэзыдэнты».

«Таму папракаць беларусаў няма чаго ў тым, што гэты скандал, калі яго можна так назваць, выліўся. Але гэта ня першы раз. Я хацеў бы параіць разумным расейскім палітолягам і журналістам шукаць прычыну не ў Беларусі, а шукаць яе дзесьці там, у Маскве. Але гэта іх праблема».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG