Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дваццаць гадоў таму пачалася Першая чачэнская вайна


11 сьнежня 1994 года прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын падпісаў указ аб «Аб захадах па забесьпячэньні законнасьці, правапарадку і грамадзкай дзейнасьці на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі».

У той жа дзень калёны расейскіх войскаў ўварваліся ў Чачню. Пачалася амаль двухгадовая вайна, якая афіцыйна называлася «аднаўленьнем канстытуцыйнага парадку ».

У выніку баявых дзеяньняў толькі афіцыйна загінулі або прапалі бяз вестак каля шасьці тысяч расійскіх салдат. Страты з чачэнскай боку налічваюць дзесяткі тысяч. Паводле зьвестак «Мэмарыялу», загінулі да 50 тысяч мірных жыхароў рэспублікі.

Цяпер гэтую дату ў Расеі амаль не ўспамінаюць. Яе наступствы да гэтага часу не перажытыя, а абставіны цалкам не зразумелыя. Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што людзі па-ранейшаму адчуваюць, што ад гэтага рэгіёну зыходзіць некаторая небясьпека. Паводле апошняга, лістападаўскага, дасьледаваньня «Левада-цэнтра», які рэгулярна маніторыць сытуацыю з 1991 года, амаль палова рэспандэнтаў — 49 адсоткаў — лічыць становішча на Паўночным Каўказе спакойным. 37 адсоткаў называюць яго напружаным.

XS
SM
MD
LG