Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маем — ня маем...


Багаты і бедны. Карціна невядомага мастака 17-га стагодзьдзя.
Багаты і бедны. Карціна невядомага мастака 17-га стагодзьдзя.

У сваёй бальшыні мы, грамадзяне сёньняшняе Беларусі:

— ня маем сьмеласьці бескампрамісна й зацята адстойваць свае Богам, лёсам і Канстытуцыяй дадзеныя правы;

— ня маем мужнасьці адкрыта (ажно да самаахвярнасьці!) бараніць сваю Айчыну ад чужацкіх акупацыйных памкненьняў;

— затое маем нямала адукаваных людзей, якія ўсё разумеюць, але да пары да часу «трымаюць фігу ў кішэні»;

— маем таленавітых творцаў, якія пішуць файныя творы для публікі ці «ў стол»;

— маем адораных дзяцей, што калісьці скажуць сваё важкае слова ў грамадзкім і культурным жыцьці краіны.

Ня маем — пакуль. Ня маем — на жаль...

Маем — цяпер. Маем — на шчасьце.

(Эдуард Дубянецкі, Менск)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG