Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румас: 11 сьнежня расейскі бок адкрые частку беларускіх прадпрыемстваў


Міхаіл Русы

Міхаіл Русы

Першы віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Шувалаў аддасьць распараджэньне, каб Рассельгаснагляд зьняў забарону на пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

Пра гэта ў Маскве паведаміў журналістам сябра Рады Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас пасьля пасяджэньня Рады ЭЭК.

Паводле Румаса, Рассельгаснагляд перавысіў свае паўнамоцтвы, і першы віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Шувалаў распарадзіўся, каб Рассельгаснагляд вярнуўся ад забароны паставак беларускай прадукцыі да праверак прадпрыемстваў.

«Разьлічваем, што 11 сьнежня расейскі бок адкрые частку прадпрыемстваў для паставак прадукцыі ў Расею», — падкрэсьліў Сяргей Румас.

Паводле Румаса, больш складана выглядае сытуацыя зь беларускімі прадпрыемствамі, у прадукцыі якіх выяўлены геном афрыканскай чумы сьвіней. Сяргей Румас мяркуе, што гэтая праблема будзе таксама неўзабаве вырашана. Аднак патрэбны час, каб разабрацца, адкуль геном АЧС трапіў у прадукцыю.

Сёньня гарадзенскі мясакамбінат заявіў, што аспрэчыць рашэньне пра забарону экспарту прадукцыі ў РФ і спадзяецца на хуткае вырашэньне сытуацыі, — паведаміў БЕЛТА гендырэктар прадпрыемства Анатоль Грышук. Ён сказаў, што забарона стварае сур’ёзную праблему, бо штомесяц у Расею пастаўляецца каля 1 тысячы тон мясной прадукцыі. «Забарона вымусіць нас спыніць прыёмку мяса, што створыць дадатковыя цяжкасьці», — сказаў гендырэктар. Мяса будуць складаваць, але замарожанае яно моцна падае ў кошце. Гэта вялікія страты для мясакамбіната, дадаў ён. З 10 сьнежня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў Расею прадукцыі гарадзенскага мясакамбіната.

РФ забараніла пастаўку харчоў больш чым з 20 прадпрыемстваў Беларусі з-за геному вірусу АЧС, мікробнага забруджваньня і антыбіётыкаў. Бакі пачалі сумесныя праверкі шэрагу прадпрыемстваў.

XS
SM
MD
LG