Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уручаная Нобэлеўская прэмія міру


Малала Юсафзай і Кайлаш Сат’яртхі

Малала Юсафзай і Кайлаш Сат’яртхі

Пакістанскай дзяўчынцы-праваабаронцы Малале Юсафзай і індыйскаму змагару за правы дзяцей Кайлашу Сат’яртхі ў сераду ў Осла была ўручана Нобэлеўская прэмія міру за 2014.

У інтэрвію пакістанскай рэдакцыі нашай радыёстанцыі «Радыё Машааль» Малала сказала: «Дзяцей нельга прымушаць працаваць — яны павінны мець магчымасьць працягваць вучыцца».

У 2012 годзе 15-гадовая Малала — вядомая блогерка і абаронца правоў дзяўчынак на адукацыю — была цяжка параненая пры замаху на яе талібаў на паўночным захадзе Пакістану. Яе вылечылі ў клініцы Бірмінгему, і яна засталася жыць у Вялікабрытаніі.

Малала заявіла, што хоча займацца палітыкай і калі-небудзь стаць прэм’ер-міністрам Пакістану.

Паводле Нобэлеўскага камітэту, 60-гадовы Кайлаш Сат’яртхі «захаваў традыцыю Махатмы Гандзі і ўзначаліў мірныя пратэсты супраць жудаснай эксплюатацыі дзяцей дзеля фінансавай выгады».

Летась уладальнікам Нобэлеўскай прэміі міру стала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі за ролю ў хімічным раззбраеньні Сырыі.

XS
SM
MD
LG