Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Асоба году Time» — змагары з Эболай


Доктар Фэлісіці Гартнэл, дасьледчыца Окфардзкага ўнівэрсытэту трымае экспэрымэнтальную вакцыну супраць ліхаманкі Эбола

Доктар Фэлісіці Гартнэл, дасьледчыца Окфардзкага ўнівэрсытэту трымае экспэрымэнтальную вакцыну супраць ліхаманкі Эбола

Змагары з эпідэміяй ліхаманкі Эбола прызнаныя «асобай году» амэрыканскім часопісам Time.

Сёлета ад ліхаманкі Эбола ў сьвеце (найперш у Афрыцы) памерлі тысячы чалавек, у тым ліку больш за 200 мэдычных работнікаў.

Часопіс Time пачаў абіраць «Чалавека году» ў 1927 годзе і ад таго часу амаль штогод называў мужчыну, жанчыну ці групу людзей. У 1982 годзе гэты тытул атрымаў кампутар.

У 1999 фармулёўка была зьмененая на «Асобу году». Паводле Time, абіраюцца найбольш магутныя асобы і сілы, якія фармуюць сьвет.

XS
SM
MD
LG