Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Панкратава — ляўрэат Праваабарончай прэміі за 2014 год


Праваабарончая прэмія 2014 году ўручаная журналістцы Алене Панкратавай, аўтару цыклю перадач «Свабода ў турмах», а таксама сайту «Вясны».

Праваабарончую прэмію году атрымалі таксама праваабаронца Алена Танкачова і адвакат Фрунзэнскай раённай канторы Менска Людміла Казак.

Прэмія традыцыйна ўручаецца ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня. Узнагарода заснаваная ў 2008 годзе. Па 2009 год яна называлася прэміяй «Праваабарончага альянсу», у 2010 годзе пераможцы не вызначаліся, цяпер назва прэміі — Праваабарончая прэмія. Напярэдадні аўтарытэтнае журы зь беларускіх праваабаронцаў і ляўрэатаў прэміяў мінулых гадоў праз галасаваньне вызначае лепшага праваабаронцу, лепшага адваката году і лепшага журналіста году ў галіне правоў чалавека. Гэта другое адзначэньне журналіста «Свабоды» гэтай узнагародай. У 2009 годзе прэмію «Праваабарончага альянсу» атрымаў карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч.

Цырымонія ўручэньня прэміяў адбывалася ў кнігарні «ЛогвінаЎ».

XS
SM
MD
LG