Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адкрыты гей стаў мэрам


Робэрт Бедрань
Робэрт Бедрань

На мінулых выходных Робэрт Бедрань склаў прысягу як мэр гораду Слупск па паўночным захадзе Польшчы.

Робэрт Бедрань выйграў выбары ў Слупску ў другім туры 30 лістапада, атрымаўшы 57% галасоў.

Бедрань, які да абраньня мэрам быў дэпутатам Сэйму, стаў першым у гісторыі Польшчы парлямэнтарам, як адкрыта прызнаецца да гомасэксуальнай арыентацыі.

Сёлета вядомы польскі тыднёвік «Палітыка», на аснове рэйтынгавага апытаньня сярод журналістаў, назваў Робэрта Бедраня адным зь 10 найлепшых польскіх дэпутатаў, падкрэсьліваючы ягоную працавітасьць, асабістую культуру і вялікі ўклад у працу Сэймавай камісіі па справядлівасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG