Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Адэсе. Невядомыя ўзарвалі офіс валянтэраў


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

У Адэсе пасьля 01:30 10 сьнежня невядомыя ўзарвалі офіс грамадзкага руху «Валантэрская сотня».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла актывістка Аксана Мартынава.

«У нас вялікія непрыемнасьці, ўзарвалі ўваход у нашую сотню, пашкоджаны бізнэс-цэнтар. Пацярпелых людзей няма», — напісала Мартынава.

Валянтэры просяць аб дапамозе ў аднаўленьні і рамонце будынку. У той жа час яны не спыняюць працу па дапамозе украінскім вайскоўцам. Праваахоўнікі яшчэ не камэнтавалі начныя падзеі.

Гэта ўжо ня першы напад на «валянтэрскую сотню». Месяц таму, 10 лістапада, зламысьнікі разьбілі акно і кінулі ўнутр памяшканьня бутэлькі з запальнай сумесьсю. Тады пажару не адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG