Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі ЗША падвысілі баявую гатоўнасьць


Амэрыканскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота.
Амэрыканскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота.

Міністар абароны ЗША Чак Хэйгел абвясьціў павышаную баявую гатоўнасьць узброеных сілаў ЗША за некалькі гадзін да апублікаваньня сэнацкага дакладу аб сакрэтных допытах падазраваных у тэрарызьме, якія праводзіла ЦРУ.

Чак Хэйгел зрабіў гэтую заяву падчас візыту ў Багдад ў той жа дзень, калі даклад павінен быць апублікаваны. Белы дом заявіў 8 сьнежня, што амбасады ЗША і іншыя амэрыканскія ўстановы за мяжой прымаюць меры бясьпекі.

Даклад, як чакаецца, паведаміць падрабязнасьці допытаў падазраваных у датычнасьці да тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда» на сакрэтных аб’ектах у Эўропе і Азіі за гады пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 года.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыпыніў праграму допытаў ЦРУ пасьля ўступленьня на пасаду ў 2009 годзе, і прызнаў, што мэтады, якія ўжываліся да вязьняў, былі па сутнасьці катаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG