Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 сьнежня: Усясьветны Дзень правоў чалавека; у Менску ўручаюць прэмію імя Аляхновіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

З нагоды Ўсясьветнага дня правоў чалавека праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтуе аналітычнае дасьледаваньне «Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрыманьня ў Рэспубліцы Беларусь». У прэзэнтацыі возьмуць удзел аўтар справаздачы юрыст Павал Сапелка і жонка зьняволенага Людміла Кучура. Прэзэнтацыя пройдзе ў ПЦ «Вясна», пачатак а 11-й гадзіне.

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі (Гомель, пл. Леніна, 4) адбудзецца прэзэнтацыя новага нумара літаратурнага альманаха «Палац», што выдае гомельская філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. На прэзэнтацыі будуць прысутнічаць аўтары на чале са старшынём філіі і рэдактарам Анатолем Бароўскім, а таксама адмысловыя госьці: кіраўнік Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч і бард Зьміцер Бартосік.

У сядзібе БНФ у Менску пройдзе цырымонія ўзнагароды ляўрэатаў прэміі Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў зьняволеньні. Падчас цырымоніі адбудзецца канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і прэзэнтацыя яго праекту турэмнага шансону па-беларуску «Варанок». Прэмію заснавалі ў 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода. Пачатак а 18-й гадзіне.

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа з нагоды 90-годзьдзя беларускага кіно прагучыць канцэртная праграма «Белы вальс» (песьні Ўладзіміра Высоцкага для беларускага кіно). Пачатак а 18-й гадзіне.

У сталічнай творчай пляцоўцы «ЦЭХ» адбудзецца адкрытая лекцыя журналіста Андрэя Пачобута «Тэрыторыя супрацьстаяньня. Краіны Усходняга Партнэрства паміж „рускім сьветам“ і эўраінтэграцыяй». Пачатак а 18.30.

У кнігарні «Логвінаў» прэзэнтуюць калектыўную манаграфію «Ты хочаш паразмаўляць пра гэта? Новая псыхалягічная культура ў постсавецкай Беларусі і Ўкраіне». Пачатак а 19-й гадзіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1520 — Марцін Лютэр публічна спальвае папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне ад каталіцызму Рэфарматарскай царквы, якую стануць называць лютэранскай.

1901 — уручаныя першыя Нобэлеўскія прэміі.

1948 — Генэральная Асамблея ААН зацьвердзiла i абвясьцiла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. На памяць гэтай падзеі, пачынаючы з 1950 году, 10 сьнежня адзначаецца Усясьветны Дзень правоў чалавека.

2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат».

У гэты дзень нарадзіліся:

1878 — Мікола Бліядуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледчык карысных выкапняў Беларусі.

1892 — Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.

1930 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэм «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».

Каляндар Бахарэвіча

10 сьнежня 2007 пачаў працу тэлеканал Белсат

XS
SM
MD
LG