Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя НАТО ў Аўганістане закончаная


Брытанскі самалёт пакідае Кандагар у лістападзе 2014 году

Брытанскі самалёт пакідае Кандагар у лістападзе 2014 году

Злучаныя Штаты і НАТА ўрачыста скончылі сваю ваенную місію ў Аўганістане, якая доўжылася больш за 13 гадоў.

Міжнароднае прадстаўніцтва аб’яднанага камандаваньня сілаў альянсу сёньня спусьціла свой сьцяг у Кабуле ў знак завяршэньня сваёй місіі.

Генэрал Джон Кэмпбэл, камандуючы сіламі НАТО і ЗША ў Аўганістане, заявіў, што новая місія, якая будзе называцца «Рашучая падтрымка», будзе засяроджаная на навучаньні і падтрымцы аўганскіх ўрадавых сілаў. Гэтая місія пачнецца з 1 студзеня наступнага году.

Аўганскі парлямэнт у мінулым месяцы ўхваліў мандат, які дазваляе місіі НАТО браць удзел у баявых апэрацыях супраць талібаў, Аль-Каіды і іншых баевікоў на аўганскай зямлі на працягу 2015 году. Гэтыя задачы будзе выконваць кантынгент з 12 з паловай тысячаў вайскоўцаў альянсу. Для параўнаньня — у 2011 годзе баявыя апэрацыі ў Аўганістане вялі 140 тысячаў салдатаў краінаў НАТО.

XS
SM
MD
LG