Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць расейца, які не паведаміў пра від на жыхарства ў Эстоніі, пачалі крымінальную справу


Эстонска-расейская мяжа
Эстонска-расейская мяжа

Сьледчы камітэт Расеі паведаміў, што супраць жыхара Ленінградзкай вобласьці, які атрымаў від на жыхарства ў Эстоніі і не паведаміў пра гэта ў Фэдэральную міграцыйную службу (ФМС), распачата крымінальная справа.

Як піша расейскае агенцтва «РИА-Новости», ад 4 жніўня ў Расеі дзейнічае закон, які абавязвае расейскіх грамадзянаў паведамляць ФМС аб наяўнасьці другога грамадзянства або віду на жыхарства.

«Не пазьней за красавік 2011 году жыхар Ленінградзкай вобласьці, які зьяўляецца грамадзянінам РФ, атрымаў у Эстонскай рэспубліцы від на жыхарства і не пазьней за сакавік 2013 году набыў у Эстонскай рэспубліцы статус асобы без грамадзянства» — гаворыцца ў паведамленьні сьледчага камітэту РФ.

У верасьні 2014 году гэты чалавек пры спробе выехаць з Расеі ў Эстонію быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ.

Цяпер расейцу зь відам на жыхарства ў Эстоніі пагражае штраф да 200 тысяч рублёў (амаль 4 тысячы даляраў), альбо да 400 гадзін абавязковых работаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG