Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратура без канца сьвету


Многія беларускія празаікі па-ранейшаму пачынаюць кнігі з апісаньня прыроды, за іх акном усё той самы пастаральны пэйзаж, цішыня ды супакой, качкі ў сажалцы, кароўкі ў полі. Нават наваліўшыся ўсёй грамадою, яны ня здолеюць стварыць раман, у якім мэгаполіс застаецца зімою бяз сувязі і электрычнасьці – горад ім дасюль чужы, навукоўцаў, інжынэраў сярод нашых пісьменьнікаў замала. І калі праз пару гадоў у Беларусі будзе ўласная АЭС, пісьменьнікі не спытаюцца: «А што здарыцца, калі яна лясьнецца?» і ня зробяць прагноз, а толькі паправяць сваю карцінку на сьцяне і, уладкаваўшыся на канапе, працягнуць плесьці кашалі.

Няхай Армагедон пачакае – заўтра выйдзе новы «ЛіМ».

(Павел Абрамовіч)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG