Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты ўпала да самага нізкага за пяць гадоў ўзроўню


Цана на сырую нафту на Нью-Ёркскай таварнай біржы апусьцілася больш чым на чатыры адсотка і канца таргоў ў панядзелак склала 63 даляраў і 3 цэнта за барэль.

Гэта самая нізкая цана на нафту маркі WTI за апошнія пяць гадоў. Кошт нафты маркі Brent на таргах ў Лёндане зваліўся да 66 долараў 19 цэнтаў.

Спэцыялісты зьвязваюць падзеньне коштаў з публікацыяй прагнозаў фінансавай карпарацыі Morgan Stanley, згодна зь якімі прапанова нафты ва ўсім сьвеце ў 2015 годзе будзе перавышаць попыт на гэтую сыравіну. Па прагнозах Morgan Stanley, сярэдняя цана на сырую нафту ў 2015 годзе можа скласьці 70 даляраў за барэль маркі Brent. У горшым выпадку, мяркуюць аналітыкі Morgan Stanley, кошт нафты можа зваліцца да 43 даляраў.

Цана нафты значна панізіліся ў канцы мінулага месяца пасьля таго, як Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты прыняла рашэньне не скарачаць аб’ём здабычы. Гэта адбылося на фоне запаволеньня рост эканомікі шэрагу краін, у прыватнасьці Кітая, і павелічэньня аб’ёмаў здабычы нафты на сланцавых радовішчах у Злучаных Штатах. З ліпеня бягучага года нафта ва ўсім сьвеце патаньнела на сорак працэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG