Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 сьнежня: Дзень нараджэньня Максіма Багдановіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску ў дзень нараджэньня Максіма Багдановіча пройдуць наступныя імпрэзы: 13.00 — урачыстае ўскладаньне кветак да помніка Максіму Багдановічу; 17.00 — у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыцьцё выставы «Дыямэнты Памяці»; 17.30 — вечарына «З глебы на прастор прабіцца».

У рамках Месяца польскай літаратуры ў Галерэі «Ў» адбудзецца сустрэча з польскім празаікам Паўлам Гюле і прэзэнтацыя беларускага перакладу яго рамана «Вайзэр Давідзік». Пачатак а 19.00.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць круглы стол і прэзэнтацыя кнігі, прысьвечаныя 285-годзьдзю з дня нараджэньня грамадзка-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ Яўхіма Літавора Храптовіча. Прэзэнтацыя кнігі Яўхіма Храптовіча «Аб прыродным праве» пачнецца а 17.00 у галерэі «Лябірынт».

У філіяле Веткаўскага музэя стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі адкрыецца выстава твораў Алеся Цыркунова і Фёдара Шклярава «Два мастакі: размова праз гады». Пачатак а 16.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1976 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту.

1981 — у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.

1990 — Лех Валэнса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1842 — Пётр Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар.

1891 — Максім Багдановіч, беларускі паэт (памёр у 1917).

«Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог

Улажылі спаць мяне вы на зямлі.

Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог,

Ў небе месяца праглянуў бледны рог,

Ў небе ціха зоркі расьцьвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй

Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава;

Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,

Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,

Чую ў цішы, як расьце трава.»

Максім Багдановіч

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

9 сьнежня 1985 арыштаваны маньяк Міхасевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG