Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш-малодшы заклікаў брата балятавацца ў прэзыдэнты


 Джэб Буш

Джэб Буш

Рэспубліканец Джордж Уокер Буш, 43-ы прэзыдэнт ЗША, заклікаў свайго брата Джона Эліса (Джэба) балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2016 году.

Сваю пазыцыю Джордж Буш-малодшы выказаў у інтэрвію CNN. У красавіку гэтага года былы губэрнатар штата Флярыда, рэспубліканскі палітык Джэб Буш заявіў, што канчатковае рашэньне прыме да канца года.

Джордж Уокер Буш быў прэзыдэнтам ЗША два тэрміны — з 2001 па 2009 год.

Бацька братоў Буш — Джордж Гербэрт Уокер Буш быў 41-м прэзыдэнтам ЗША ў 1989-1993 гадах. Зараз яму 90 гадоў, і ён зьяўляецца самым пажылым з амэрыканскіх прэзыдэнтаў, якія цяпер жывуць.

XS
SM
MD
LG