Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя СМІ: Парашэнка можа кінуць выклік войску Расеі


Іншыя выданьні пішуць пра тое, што Захад павінен і ў далейшым ціснуць на Крэмль, каб той выканаў свае абавязаньні ў рамках Менскага пагадненьня, у прыватнасьці, шляхам прадастаўленьня Ўкраіне абарончай зброі.

Амэрыканская газэта Washington Post разважае: як зрабіць так, каб з ўкраінскага крызісу пераможцамі выйшлі і Ўкраіна, і Захад, і Расея. На думку аўтараў артыкула, рэакцыя Захаду на дзеяньні Расеі напалову няслушная, і гэта стварае рызыку пагаршэньня бясьпекі Ўкраіны і адносінаў паміж Усходам і Захадам.

Па-першае, на думку выданьня, Ўкраіне ня трэба прадастаўляць зброю, бо гэта ўсё роўна не дапаможа ёй абараніцца ад магутнага расейскага войска. З другога боку заходняя зброя можа заахвоціць прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку кінуць наўпроставы выклік расейскаму войску, што прывядзе толькі да эскаляцыі ваеннай сытуацыі ва Ўкраіне.

Перш чым рабіць гэта, і перш чым разгортваць пастаянныя войскі НАТО на тэрыторыі Балтыйскіх краінаў, лідэры заходніх краінаў павінны паспрабаваць супрацоўнічаць з Расеяй па стварэньні новага эўрапейскага парадку бясьпекі, прымальнага для ўсіх бакоў. Расея ня мае моцы дамінаваць над суседнімі краінамі, але яна мае сілу і волю, каб дэстабілізаваць эканамічнае і палітычнае асяродзьдзе ў гэтых краінах... Больш дзейсным для Захаду было б шукаць кампраміс з Расеяй, піша выданьне.

Украінская англамоўная газэта Kyiv Post піша, што ЗША павінны адказаць на крызіс ва Ўкраіне трыма спосабамі: па-першае, ЗША павінен прызнаць свае абавязацельствы па Ўкраіне ў рамках Будапешцкага мэмарандума 1994 года. Амэрыка павінна прадаставіць Украіне абарончае зброю, таму што межы краіны былі парушаныя, а пагроза ваеннай эскаляцыі існуе і ў далейшым. Вашынгтон растлумачыць Маскве, што спыніць пастаўляць зброю Ўкраіне, як толькі Расея выканае свае абавязацельствы ў рамках Менскага пагадненьня.

Па-другое, каб гарантаваць салідарнасьць НАТО і яшчэ больш заахвоціць Пуціна спыніць баявыя дзеяньні ва Ўкраіне, ЗША мае паабяцаць, што як толькі Расея выканае свае абавязацельствы ў рамках Менскага пагадненьня, а Ўкраіна атрымае поўны кантроль над Данбасам, Вашынгтон ня будзе падтрымліваць ўступленьне Ўкраіны ў НАТО.

Па-трэцяе, ЗША павінна заахвочваць новаабраны ўкраінскі ўрад уводзіць рэформы. Тое, што так мала прагрэсу было дасягнута на сёньняшні дзень, выклікае непакой. ЗША і ЭЗ павінны нагадаць украінскім лідэрам, што іх эканамічная падтрымка наўпрост залежыць ад хуткай і эфэктыўнай рэалізацыі рэформаў, піша выданьне.

Амэрыканскае інтэрнэт-выданьне Huffington Post піша, што эканамічная стабільнасьць Украіны — гэта адказнасьць сусьветнай супольнасьці. Вядома, найбольшы груз ляжыць на новаабранаму парлямэнце, які павінен правесьці абяцаныя рэформы. Хоць украінскія дэпутаты і шануюць тое, што лідэры іншых краінаў гатовы дзяліцца зь імі вопытам, Украіна сёньня патрабуе больш, чым толькі вопыт.

Па-першае, варта распрацаваць для Ўкраіны энэргетычны плян, абумоўлены ўкараненьнем рэформаў і абавязацельствам іх выконваць. Энэргетычныя інвэстары, удзел якіх у розных энэргетычных праектах ва Ўкраіне абмяркоўваўся гадамі, павінны нарэшце пачаць працаваць. Краіне таксама патрабуецца шматмільярдная праграма дапамогі для абнаўленьня ацяпляльнага абсталяваньня, каб павысіць яго эфэктыўнасьць.

Эканамічны посьпех Украіны залежыць ад усяго сьвету. Таму, у той час, як Украіна праходзіць шляхам балючых рэформаў, яна разьлічвае на падтрымку партнэраў, каб дасягнуць бяспройгрышнага вырашэньня ўкраінскага крызісу для сябе і ўсяго сьвету, піша выданьне.

Расейская англамоўная газэта Moscow Times піша, што Расея адчувае ўплыў санкцый. Варта адзначыць, піша аўтар артыкула, што санкцыі распрацаваныя не для таго, каб разбурыць расейскую эканоміку, а каб нанесьці ёй паступовую і доўгатэрміновую шкоды. Санкцыі распрацаваны не для таго, каб зьмяніць кіруючы рэжым Масквы, а каб зьмяніць паводзіны Пуціна.

Санкцыі ўжо пагоршылі і без таго складаную эканамічную сытуацыю ў Расеі. Акрамя таго, яны забаранілі расейскім пазычальнікам карыстацца заходнімі рынкамі капіталу, што абмежавала іх доступ да даляравага ці эўра-фінансаваньня. Такім чынам эфэкт санкцый, разам з іншымі стратамі, зьвязанымі з канфліктам ва Ўкраіне, мае сур’ёзны ўплыў на расейскую эканоміку, якая страціла каля ста мільярдаў даляраў ЗША ў гэтым годзе.

Самі па сабе санкцыі, зразумела, не прымушаюць Крэмль зьмяніць сваё паводзіны ў адносінах да Ўкраіны. Аднак тое, як хутка яны былі ўведзеныя, прымусілі Маскву прыпыніцца, каб ацаніць рызыку далейшых санкцый. Гэтая паўза дазволіла ўкраінскаму войску перагрупавацца і атрымаць некалькі ваенных перамогаў, напрыклад у Славянску ў ліпені, піша выданьне.

XS
SM
MD
LG