Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мяцеліца: Мае словы вырвалі з кантэксту і перакруцілі


Аляксандар Мяцеліца

Аляксандар Мяцеліца

Аляксандар Мяцеліца, заснавальнік беларускай сацыяльнай сеткі Vseti.by, лічыць, што ягоныя погляды былі няправільна адлюстраваныя ў матэрыяле Радыё Свабода.

У сваім лісьце ён піша, што ў загалоўку «Я за тое, каб Беларусь была ў складзе Расеі» словы вырваныя з кантэксту. Паводле спадара Мяцеліцы, ён падтрымлівае далучэньне Беларусі да Расеі толькі ў выпадку, калі ў Беларусі гвалтоўна зьменіцца ўлада. Як удакладняе Мяцеліца, для яго пазыцыі важная пасьлядоўнасьць (спачатку — гвалтоўная зьмена ўлады, потым «ветлівыя людзі», затым далучэньне). У лісьце ў рэдакцыю ён таксама дадае, што часткай Расеі Беларусь можа стаць толькі калі беларускі народ выкажацца так на рэфэрэндуме.

Ён таксама зьвяртае ўвагу на тое, што не казаў словаў «ніякай Украіны няма». «Вялося пра тое, што беларускі, расейскі і ўкраінскі народы маюць агульныя карані, — піша ён. — Тое, што Украіны няма — гэта нейкае абсалютна пачварнае абагульненьне, да таго ж пададзенае ў двукосьсях як простая мова».

Аляксандар Мяцеліца піша, што ня ставіць знак роўнасьці паміж беларускай мовай і нацыяналізмам, а выступае супраць палітызацыі мовы. (У інтэрвію — «нацыяналізацыі» мовы.)

Аляксандар Мяцеліца лічыць, што такая практыка журналісцкай працы замест канструктыўнага дыялёгу спараджае яшчэ больш нэгатыву і непаразуменьня.

Ад рэдакцыі: Выказваньні Аляксандра Мяцеліцы выклікалі значны рэзананс і нэгатыўную рэакцыю, у тым ліку асабістага характару. Мы шкадуем, што частка іх магла быць выклікана недакладным пераказам яго пазыцыі.

Аляксандар Мяцеліца даў інтэрвію на гэтыя ж тэмы газэце Наша Ніва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG