Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траўматычны ўікэнд у Менску


У нядзелю з нагоды траўмаў праз галалёд ва ўстановы аховы здароўя Менску зьвярнуліся 52 чалавекі. У ахвяраў падзеньняў — вывіхі, пераломы, удары і чэрапна-мазгавыя траўмы.

У большасьці выпадкаў прычынамі падзеньня сталі адсутнасьць пільнасьці ў дворнікаў, якія не пасьпелі ў выходны пасыпаць пешаходныя дарожкі пясчана-салявой сумесьсю. Напрыклад, жыхарка мікрараёна Сухарава Ларыса паламала руку, ступіўшы на прастакутную плітку на ходніку каля дома № 91 на вуліцы Лабанка:

Дарожка, на якой я пасьлізнулася, выкладзеная невялікай прастакутнай пліткай, якая цяпер паўсюль сустракаецца ў Менску.

«Дарожка, на якой я пасьлізнулася, выкладзеная невялікай прастакутнай пліткай, якая цяпер паўсюль сустракаецца ў Менску. Я зьвярнула ўвагу, асфальт — ня сьлізкі, а плітка ў зімовае надвор’е пакрываецца амаль не заўважнай ледзяной скарынкай. Упаўшы, некалькі сэкундаў я проста ляжала, не магла ўстаць празь дзікі боль. У паліклініцы № 10 не працаваў траўмапункт, давялося з мужам на машыне ехаць у іншую — № 2. Там мне зрабілі здымак і адправілі ў шпіталь хуткай дапамогі накладаць гіпс».

Жанчына адзначыла, што ў траўмапункце зафіксавалі нумар дома, каля якога яна пасьлізнулася:

Удзень у нядзелю дарожкі ўжо павінны былі быць пасыпаныя. Але чамусьці некаторыя дарожкі ні разу не пасыпаліся ад пачатку маразоў.

«Удзень у нядзелю дарожкі ўжо павінны былі быць пасыпаныя. Але чамусьці некаторыя дарожкі ні разу не пасыпаліся ад пачатку маразоў. Відавочна, што адказнасьць мусяць несьці дворнікі, якія працуюць на гэтым участку. У шпіталі бачыла некалькі чалавек з аналягічнымі пераломамі рук — таксама вынік падзеньня на неапрацаваных рэагентам ходніках. У нас амаль увесь Менск выкладзены гэтай пліткай, якая, відаць, мае ўласьцівасьць ствараць лядовую скарынку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG