Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыху шчасьця ў халодны дзень


Кузьма Пятроў-Водкін, «Рабочыя» (1926).

Кузьма Пятроў-Водкін, «Рабочыя» (1926).

Найлепшае, што здарылася за апошнія дні зь іх масай падзей — добрых і дрэнных, лаянкі і камплімэнтаў, і працы, працы, працы...

Выходжу з пад’езду. Стаяць прасьцецкія такія, нармальныя дзядзькі, дамафон рамантуюць. Пузатыя, чырванатварыя і чырванарукія. Праходжу міма. Адзін адрываецца ад дамафона, шырока ўсьміхаецца ўсімі дзіркамі ў роце і кажа: «Прывітаньне, красуня!» Адчуваньне дзіцячай радасьці.

Дамафон яны так і не адрамантавалі.

(Юлія Чарняўская, Менск)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

XS
SM
MD
LG